На магіле айца Аляксандра Надсана паставілі помнік
Учора на могілках Св. Панкрата ў паўночным Лондане адбылося адкрыццё помніка на магіле айца Аляксандра Надсана. Аўтар помніка — скульптар Генік Лойка.
![108167b1_be31_407a_9cf1_8139672813d5_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.jpg 108167b1_be31_407a_9cf1_8139672813d5_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/108167b1_be31_407a_9cf1_8139672813d5_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Абрад асвячэння помніка служыў біскуп Глеб Ланчына з а. Сяргеем Стасевічам, паведамляе Згуртаванне Беларусаў у Вялікабрытаніі.
На адкрыцці былі актывісты аб’яднання, сябры і знаёмыя
айца Надсана.
![78d11aa1_02e8_4756_812d_e08635fb155b_w650_r0_s.jpg 78d11aa1_02e8_4756_812d_e08635fb155b_w650_r0_s.jpg](/img/v1/images/78d11aa1_02e8_4756_812d_e08635fb155b_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Біскуп Глеб Ланчына звярнуўся да прысутным з казаннем; а. Стасевіч звярнуў увагу на сімвалізм у выкананні гэтага помніка.
![2cb033cf_f293_4526_b2e0_469a57a2d7e6_w650_r0_s.jpg 2cb033cf_f293_4526_b2e0_469a57a2d7e6_w650_r0_s.jpg](/img/v1/images/2cb033cf_f293_4526_b2e0_469a57a2d7e6_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Напрыканцы яны таксама адслужылі кароткую малітву за памерлых перад магіламі біскупа Часлава Сіповіча, а. Германовіча, а. Гарошкі ды іншых беларусаў, якія знаходзяцца побач. Абрад завяршыўся спевам беларускага духоўнага гімну «Магутны Божа».