На Майдане ў Кіеве ўсталявалі бел-чырвона-белыя сцягі з прозвішчамі загінулых добраахвотнікаў

На кіеўскім Майдане Незалежнасці з'явіліся нацыянальныя беларускія сцягі ў памяць аб загінулых на вайне беларусах. Пра гэта паведаміў адзін з тэлеграм-каналаў, прызнаных «экстрэмісцкімі».

photo_2022_07_09_10_27_22.jpg

Раней стала вядома аб гібелі ў баі камандзіра батальёна «Волат» Івана Марчука з пазыўным «Брэст» і паланенне Яна Дзюрбейки і Сяргея Дёгцева. Учора ў палку Каліноўскага заявілі аб верагоднай гібелі трох байцоў — Васіля Парфянкова з пазыўным «Сябро», Вадзіма Шатрова з пазыўным «Папік», а таксама Васіля Грудовіка з пазыўным «Атам».

Таксама паведамлялася аб гібелі беларускіх добраахвотнікаў Паўла «Волата», Аляксея Скоблі з пазыўным «Тур» і Дзмітрыя Апанасовіча з пазыўным «Тэрор».