
«Расійцы забілі 100 украінскіх
спартсменаў і трэнераў, — піша Гутцайт. — Яны загінулі на полі бою і ад варожых абстрэлаў.
Мужчыны і жанчыны. Дарослыя і дзеці. Чацвёра паранены. Яшчэ 22 знаходзяцца ў
палоне».
Міністр дадаў, што ўлады прыкладаюць усе намаганні,
каб вярнуць іх дадому жывымі.
Гутцайт таксама паведаміў, што на сённяшні дзень больш за 3 тысячы
спартсменаў са зброяй абараняюць Украіну і ўсю Еўропу.
Яшчэ больш за 1100 спартсменаў і трэнераў працуюць валанцёрамі.