Вайсковы грузавік (меркавана, расійскі) зваліўся ў кювет на трасе Мінск — Бабруйск

Вайсковы грузавік вылецеў у кювет на трасе Мінск — Бабруйск непадалёк ад Асіповічаў. Мяркуючы па ўсім, гэта расійскі вайсковы транспарт. Ён рухаўся ў калоне з іншымі грузавікамі, на бартах якіх намаляваная літара «V».

kyuvet.jpg

Пра калону КамАЗаў УС РФ з літарамі «V» на дзвярах удзень 9 ліпеня паведамілі тэлеграм-каналы. У калоне заўважаныя прыкладна 10 адзінак тэхнікі. Сярод іх — машыны сувязі на базе КамАЗ і тэнтаваныя грузавікі. Некаторыя з іх цягнуць генератары, а на кабіне аднаго з іх прымацаваны сцяг СССР.

Паводле «Еўрарадыё».