На маршы 8 лістапада затрымалі педагога, кандыдата навук, дацэнта Міхася Кудзейку
У нядзелю 8 лістапада на мірным маршы свабодных беларусаў затрымалі педагога, кандыдата навук, сябра Назіральнай Рады ТБШ, нязменнага аўтара сайта nastaunik.info, дацэнта БДПУ Міхася Кудзейку.

Міхась Кудзейка больш за 15 год працуе ў камандзе праграм падтрымкі настаўнікаў "Актыўная ацэнка" і "Медыяадукацыя ў школе". Міхась для калег-педагогаў – і аўтарытэт, і паплечнік. Па апошніх дадзеных яго адвезлі ў турму ў Жодзіна, дзе ён чакае суда.
Міхась — суаўтар і ментар дыстанцыйнага курса "Медыяадукацыя ў школе", на які якраз адбываецца набор студэнтаў. Калегі зычаць Міхасю Кудзейку вытрымаць усе выпрабаванні ў добрай кампаніі аднадумцаў і чакаюць яго на курсе.
