На мяжы з Літвой затрымалі актывіста з Магілёва Аляксандра Царука
На мяжы з Літвой затрыманы Магілёўскі актывіст Аляксандр Царук,
паведамляе "Вясна". Царук
спрабаваў выехаць з Беларусі "з-за нападак з боку сілавікоў",
удакладняюць праваабаронцы. У іх ёсць інфармацыя аб тым, што Аляксандра
адвезлі ў Ашмяны.
Сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі з Магілёва Аляксандр Царук быў затрыманы 10 кастрычніка разам з яшчэ 12 магілёўцамі, якія збіраліся запусціць папяровыя караблікі, размаляваныя чырвонай фарбай, і плыт з бел-чырвона-белым сцягам на вадаёме ў раёне мікрараёна пасёлак Ямніцкі.
Царук за гэта атрымаў 13 сутак арышту — за парушэнне закона Аб масавых мерапрыемствах — і павінен быў выйсці на волю 23 кастрычніка. Аднак за паўдня да вызвалення яго зноў асудзілі-па ч.3 арт. Суддзя суда Ленінскага раёна Магілёва вынесла рашэнне аб 10 сутках арышту ў якасці пакарання.
4 лістапада суд Магілёўскага раёна аштрафаваў Царука на 40 базавых велічынь — таксама за парушэнне закона Аб масавых мерапрыемствах, але ўжо па іншым эпізодзе. Прычым суддзя Алена Гулешова не ведала, што Царук пад вартай, паведамлялі праваабаронцы. Гуляшова абуралася, што магілёвец не з'явіўся на працэс, і моцна здзівілася, калі слухачы ў судзе сказалі ёй, што ён у ізалятары часовага ўтрымання.
Суддзя, аднак, пачала працэс без Царука. Яна паглядзела відэа, не магла знайсці на ім магілёўца і папрасіла прысутных паказаць, як ён выглядае. Даць паказанні па відэасувязі Царук не змог: у судзе не змаглі падключыць тэхніку.
26 лістапада Царука зноў судзілі пасля таго, як затрымалі пасля акцыі пратэсту 15 лістапада ў цэнтры Магілёва. Яму прызначылі пакаранне ў выглядзе 10 сутак арышту. Трое з іх ён адбыў у чаканні суда, а пасля абвяшчэння пастановы яго ў ІЧУ не забралі.