Выбары 2018: Найбольшыя страты ў кандыдатах зазналі Рух «За Свабоду» і БХД

Каля Камароўскага рынку ў Мінску 18 студзеня адбыўся агітацыйны пікет і прэсавая канферэнцыя правацэнтрысцкай кааліцыі. 

pikiet_kamarouka_liava_13_logo.jpg


З выбарцамі і журналістамі камунікавалі старшыня Руху «За Свабоду» Юры Губарэвіч, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, лідар АГП Анатоль Лябедзька, а таксама іншыя актывісты.
Як паведаміў Юры Губарэвіч, па Мінску сярод 7 прэтэндэнтаў ад Руху, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў грамадзян, зарэгістравалі толькі два чалавекі – Юрася Губарэвіча і Юрася Меляшкевіча. Такія яскравыя прэтэндэнты як Вольга Быкоўская, Віктар Янчурэвіч, Мікіта Семяненка, Дзяніс Дашчынскі былі знятыя з дыстанцыі па надуманых прычынах. У бальшыні прэтэндэнтаў адшукалі па 10 нібыта несапраўдных подпісы, што дастаткова, каб адмовіць у рэгістрацыі, а Мікіце Семяненку нават прыпісалі неіснуючую ў яго ўласнасці кватэру. 

pikiet_kamarouka_liava_11_logo.jpg

pikiet_kamarouka_liava_12_logo.jpg


Адмовілі ў рэгістрацыі і пяці актывістам БХД, якія таксама вылучаліся шляхам збору подпісаў грамадзян. «Выбівалі», па словах Віталя Рымашэўскага, самых актыўных і новых актывістаў, прынамсі прадстаўнікоў ініцыятывы «Матчын Рух 328», на якіх аказваўся ціск ужо напачатку кампаніі. Прайшлі рэгістрацыю кандыдатам 4 прадстаўнікі БХД.

pikiet_kamarouka_liava_7_logo.jpg


Лідары Руху «За Свабоду» і БХД заявілі, што будуць неадкладна абскарджваць усе выпадкі нерэгістрацыі.

pikiet_kamarouka_liava_5_logo.jpg


Анатоль Лябедзька паведаміў, што пакуль што ўсіх 17 вылучэнцаў ад партыі АГП па краіне зарэгістравалі. Сярод іх такія вядомыя асобы як блогеры Максім Філіповіч і Андрэй Павук.

pikiet_kamarouka_liava_2_logo.jpg


На пікеце таксама прысутнічалі зарэгістраваныя і незарэгістраваныя кандыдаты ад правацэнтрысцкай кааліцыі, якія паразмаўлялі з людзьмі. За акцыяй назіралі два спецслужбоўцы ў цывільным.