Навіны дня: «экстрэмісцкіх фарміраванняў» стала больш, блогер Дзяніс Лаўнікевіч цудам выжыў
З заўтрашняга дня крыху вырасце бюджэт пражытачнага мінімуму. Саўмін Беларусі змяніў спіс часовай забароны на вываз прадуктаў харчавання — адмянілі забарону на вываз макароны і іншых прадуктаў. Што яшчэ сёння, 30 красавіка, здарылася ў Беларусі, чытайце ў нашым традыцыйным штодзённым аглядзе.
Палітзняволеная рэдактарка «Новага Часу» Аксана Колбдаслала з СІЗА №1 ліст: «Няма ні шкадавання, ні расчаравання. Ведаю, што ўсё рабіла правільна ўсе гэтыя гады».
Кіраўнік суполкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага з Полацка Мікалай Шарах выйшаў на волю А Аляксандр Ярашук і Сяргей Антусевіч праз 10 дзён ад моманту затрымання на волю не выйшлі — прафсаюзныя лідары пераведзеныя з СІЗА КДБ у СІЗА на Валадарскага.
25-гадовага Максіма Сафонава асудзілі за ўдзел у пратэстах 2020 года. Хлопца абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле у іх і асудзілі на 2,5 гады пазбаўлення волі.
Беларускага блогера Дзяніса Лаўнікевіча, колішняга аўтара «Новага Часу», закатавалі да паўсмерці.
КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці і рэгіянальнае выданне «Флагшток».
З БДУ звольнілі беларускамоўнага выкладчыка фізкультуры. Сяргей Моўчан доўгія гады працаваў на фізічным факультэце.