Навіны дня. У Мінску дазволілі «Несмяротны полк», цяжарную Насту Дашкевіч будуць судзіць за «масавыя беспарадкі»

Сабралі самае важнае за дзень, калі вы раптам нешта прапусцілі.

_vjasna_2022_minsk_park_pryroda__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___25__logo.jpg

Беларускую эканоміку чакае структурная трансфармацыя, і падзенне заробкаў — гэта толькі пачатак, лічыць акадэмічны дырэктар BEROC Кацярына Барнукова.
Беларускія НПЗ на мяжы калапсу: працуюць на палову магутнасці, склады запоўненыя.
Палітвязень Віктар Лосік напісаў з калоніі ліст, у якім распавёў, што за месяц зарабіў 27 капеек.
Хавайся ў бульбу! Мінскія ўлады дазволілі шэсце «Несмяротнага палка» 9 траўня.
Цяжарную маці траіх дзяцей Насту Дашкевіч будуць судзіць па крымінальным артыкуле разам з мужам-палітвязнем.
Актывіст Леанід Кулакоў афіцыйна стаў Лявонам. Як у яго гэта атрымалася?
Беларускі ПЭН прадставіў вынікі маніторынгу пераследу беларусаў за выкарыстанне незабароненай сімволікі ў 2021 годзе.
У Кіеве загінула журналістка Вера Гірыч. Ракета трапіла ў дом, дзе яна жыла.
Лідар БНФ Рыгор Кастусёў паведаміў з-за кратаў, што расследаванне па яго справе завершылася і яго азнаёмілі з канчатковым абвінавачаннем.
Кампанія Henkel сыходзіць з Беларусі праз вайну ва Украіне. Крыху раней Henkel заявіў пра свой сыход з Расіі.
Журналістку Ірыну Слаўнікаву абвінавачваюць у стварэнні «экстрэмісцкага фарміравання».
Свежага экстрэмізму падвезлі. Праект Мікіты Мелказёрава прызналі экстрэмісцкім.