Навіны дня. Тры гады калоніі за адзін каментар, «хімія» за «фак» і 27 новых палітвязняў

Што важнага і прыкметнага адбылося ў Беларусі 28 красавіка. Адказ — у традыцыйнай рубрыцы «Новага Часу».  

televizar_rb_1.webp

Медыям няма спакою. Сілавікі прыйшлі з ператрусам да журналістаў партала promogilev.by.

Журналіст за кратамі. Ірыне Леўшынай падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай.

Заплаці за раненне. З параненай падчас пратэстаў 2020 года рэпарцёркі хочуць спагнаць грошы за бальнічны.

Дэпартацыі не будзе. У Калінінградзе вызвалілі беларуса, якога затрымлівалі па запыту беларускіх сілавікоў.

«Хатняя хімія» за пратэсты. У Мінску асудзілі дзвюх супрацоўніц крамы «Остров чистоты».

У Беларусі новыя палітвязні. Палітзняволенымі прызналі яшчэ 27 чалавек, іх стала 1168.

Штраф для ксяндза. Ігара Лашука са Стоўпцаў пакаралі за распаўсюд «экстрэмізму».

Калонія па «справе Зельцэра». Палітвязню Уладзіміру Агіевічу прысудзілі тры гады за каментар.

Крыміналка для праваабаронцы. Ігара Казмярчака падазраюць у абразе Лукашэнкі.

«Фак» і «хімія». За фота «непрыстойнага жэсту» на фоне тэлевізара асудзілі жыхара Кобрына.

Віншуем калегаў. БАЖ атрымаў міжнародную прэмію.

Нарвежцы сыходзяць. Кампанія Advinta перадае Kufar беларускай камандзе.

Эміграцыя працягваецца. У сакавіку ў Грузію прыехалі амаль 20 тысяч беларусаў.