Журналіста Ігара Казмерчака падазраюць у абразе беларускага кіраўніка
Аршанскага праваабаронцу і журналіста Ігара Казмерчака падазраюць у абразе Лукашэнкі
Праваабаронца і
журналіст з Оршы Ігар Казмярчак даведаўся, што на яго завялі крымінальную
справу паводле ч.1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса — за абразу Лукашэнкі, паведамляюць праваабаронцы.
«Цікава тое, што завялі справу 1 красавіка — у дзень дурня. Ці то мяне так павіншавалі. Думаў нешта арыгінальнае прыдумаюць, бо раней ужо заводзілі за распаўсюд парнаграфіі, фальшываманетніцтва і нясплату падаткаў», — каментуе Ігар Казмярчак дзеянні аршанскіх следчых.