
Паведамляецца, што памежнікі
Жытомірскага атрада затрымалі шэсць грамадзян Пакістана і Бангладэш.
Мужчыны распавялі, што з тэрыторыі Беларусі да мяжы з Украінай іх на аўтамабілі давезлі мужчыны ў вайсковай форме. Як мяркуецца, гэта былі беларускія памежнікі. Паводле атрыманых звестак, яны таксама паказалі мігрантам, у якім кірунку ім трэба ісці, а яшчэ загадалі пасля перасячэння мяжы паведаміць пра сваё месцазнаходжанне. Гэта пацвярджаюць і перапіскі з тэлефонаў замежнікаў.

Цяпер украінскія памежнікі праводзяць з затрыманымі праверачныя мерапрыемствы і даведваюцца пра абставіны іх нелегальнага падарожжа.
Нагадаем, што міграцыйны крызіс, які ўчыніў рэжым Лукашэнкі яшчэ ў 2021 годзе, трывае і па сёння. Але звычайна мігрантаў накіроўваюць у памежныя з Беларуссю краіны ЕС — Польшчу, Літву і Латвію. Няўжо дайшла чарга да Украіны, якая зараз ахопленая вайной?
