Новы кіраўнік МУС распавёў, ці можна цяпер падыходзіць да гарадавога
Ці можна зараз падыходзіць і дакранацца да скульптуры гарадавога? Аказваецца, заўсёды было можна!

Новы міністр унутраных спраў Юрый Караеў адказаў на пытанні журналістаў аб статуі гарадавога ў Мінску, піша TUT.BY.
Пасля пасяджэння ў парламенце журналісты пацікавіліся ў новага міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева, ці можна пры ім будзе «падыходзіць і дакранацца да гарадавога».
— Так, — адказаў міністр і ўдакладніў. — Гэта не тое што пры мне. Да яго заўсёды можна было падыходзіць.
— Абняць, шалік надзець?
— Нельга рабіць нейкія рэчы, што абражаюць грамадства. Усё, што не абражае чалавечую годнасць, — можна. Усё рабіць па-чалавечы — вось і ўсё, — адказаў міністр.

Кіраўнік МУС Юрый Караеў. Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY
Нагадаем, восенню 2018 года 16-гадовы падлетак з
Мінска ударыў па «твару» скульптуру гарадавога каля будынку МУС. Міліцыянты
прымусілі хлопца публічна пакаяўцца, што «прычыніў
шкоду гэтаму помніку і супрацоўнікам міліцыі». Аднак пазней камісія па
справах непаўналетніх вырашыла, што ў яго дзеяннях няма складу правапарушэння.

Падлетак выбачаецца парад гарадавым
На наступны дзень малады чалавек павязаў шалік на скульптуру гарадавога. Яго затрымалі. На пытанне, што ж парушыў гараджанін, яму адказалі, што «вы на скульптуру, якая ахоўваецца, павесілі шалік». Хлопец патлумачыў, што проста хацеў сфатаграфавацца, «сагрэць скульптуру». Ён таксама паведаміў, што яго адвялі ў пастарунак, дзе перапісалі яго дадзеныя і правялі кароткую гутарку пра тое, што «гэтая скульптура, груба кажучы, з'яўляецца асобай МУС» і што «ў наступны раз на помнік вешаць нічога не трэба».

Затым скульптуру гарадавога цалавалі дзяўчаты. Як толькі дзяўчаты пачалі абдымаць і цалаваць скульптуру, да іх выйшаў прадстаўнік міліцыі, які папрасіў адысці, паколькі «з помнікам можна фатаграфавацца, але нельга чапаць». На пытанне, чаму нельга, міліцыянт патлумачыў, што «так просіць кіраўніцтва».
У пачатку снежня мінулага года анархісты паставілі ля скульптуры мінскага гарадавога, якая знаходзіцца ля будынка МУС, памінальны вянок з надпісам: «Іміджу МУС». Яны былі затрыманыя і ноч правялі на Акрэсціна. На наступны дзень суд аштрафаваў двух анархістаў — іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве.
За пятлю на шыі помніка спрабавалі асудзіць на 2 гады “хіміі” анархіста Вячаслава Касінерава, які 12 сакавіка 2017-га правёў «дзёрзкую акцыю супраць міліцэйскага бясчынства». Аднак справа скончылася штрафам.
Нарэшце, 18-гадовая студэнтка правяла два дні ў ізалятары з-за недарэчнай жарты ў скульптуры гарадавога ў Мінску — яна зрабіла выгляд, што замахваецца нагой.
Вопытным шляхам таксама высветлілася, што на фоне скульптуры гарадавога можна фатаграфавацца, а таксама гладзіць сабачку каля ног гарадавога — гэтыя дзеянні нараканняў у міліцыі не выклікаюць.