Па пазове Генпракуратуры ліквідаваныя незалежныя прафсаюзы
Аб намеры ведамства Андрэя Шведа было вядома даўно. І вось нарэшце Вярхоўны суд скасаваў незалежныя прафсаюзы.

Генпракуратура Беларусі паведамляе аб ліквідацыі найбуйнейшых незалежных прафсаюзаў — Свабоднага прафсаюзу Беларускага, Свабоднага прафсаюзу металістаў, Беларускага незалежнага прафсаюза гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых работнікаў, ️Беларускага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці, ️Асацыяцыі прафсаюзаў «Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў».
Пракуратура лічыць, што яны «бралі актыўны ўдзел у дэструктыўнай дзейнасці і масавых мерапрыемствах, якія парушаюць грамадскі парадак, распаўсюджвалі інфармацыйную прадукцыю экстрэмісцкага зместу».
У дадатак да гэтага палітычны пераслед зазналі шэраг кіраўнгікоў і актывістаў незалежнага прафсаюзнага руху. Частка з іх знаходзіцца ў няволі па крымінальных абвінавачаннях і прызнаная палітвязнямі, частка прайшла праз «суткі», частка была вымушаная эміграваць.