Памёр, зламаўшы шыю, адзін з начальнікаў міліцыі Баранавіч, актыўны ўдзельнік рэпрэсій
Як стала вядома найстарэйшаму выданню (прызнанае «экстрэмісцкім»), памёр падпалкоўнік Аляксей Гецьман — начальнiк адзела аховы правапарадку міліцыі грамадскай бяспекі Баранавіцкага ГАУС. Ëн зламаў шыю, скочыўшы ў ваду, ляжаў паралізаваны і ў выніку памёр.

Гецьман быў
адным з галоўных выканаўцаў рэпрэсій у Баранавічах. Ён сам і ягоныя
падначаленыя хлусілі ў судах, фабрыкавалі адміністратыўныя і крымінальныя
справы супраць жыхароў горада.
Як стала
вядома, Гецьман атрымаў несумяшчальную з жыццём траўму, нырнуўшы і
ўдарыўшыся галавою аб дно.
Нейкі час ён правёў паралізаваны.
