«Пад Ласкаю Божаю мы вытрымаем з табою ўсе пакуты». Ліст Дзяніса Івашына
Жонка палітвязня Дзяніса Івашына падзялілася ўрыўкам ліста, які ён даслаў напярэдадні суда, які распачаўся сёння.
![ivaszyn_3_1.jpg ivaszyn_3_1.jpg](/img/v1/images/ivaszyn_3_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«З шчырай і моцнаю вераю йдзем наперад і рушым упэўненым крокам у будучыню. Насуперак панадпрыродным выклікам, пагрозам, моцнаму штармавому ветру — крочым непахісна, упарта й рашуча. Не адхіляемся ад шляху праўды, ісьціны, ахвярнае Веры.
Перадавай нашым сваякам, сябрам, знаёмым — самыя найшчырыя прывітаньні, пажаданьні й зычэньні. Асабліва прывітай… нашых сяброў-абаронцаў (вытрымкі, веры ім, упэўненасьці, нязломнасьці рыцарскага духу, Божай апекі!) выкажы ад мяне і ад сябе — ад нас — словы падтрымкі й удзячнасьці — нашым бацькам!
Сонейка мае, пад Ласкаю Божаю мы вытрымаем з табою ўсе пакуты, выпрабаваньні й нягоды.
Загартуем наш дух і ўмацуем духоўна нашую з табою сям’ю, асьвечаную Госпадам нашым.
Мая Воленька, сьвятло майго жыцьця, мая любая, мілая, пяшчотная, яскравая і найадданейшая жонка, я абавязкова прайду Пілігрымку да цябе!
Зайчык мой, нясьцерпна моцна, бязьмежна, неабсяжна кахаю цябе!!!Навечна твой Дзяніска».
Нагадаем, сёння распачаўся працэс супраць нашага калегі.
![«Такіх, як ён, адзін на тысячу». Сукамернік Дзяніса Івашына пра нашага журналіста «Такіх, як ён, адзін на тысячу». Сукамернік Дзяніса Івашына пра нашага журналіста](/img/v1/images/70261939_459996527919306_6208039969810808832_n_logo_1_logo_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)