Падчас затрымання гарадзенскіх актывістаў да БХД далучыўся новы сябра

Падчас затрымання 25 сакавіка каля Гарадзенскага гарвыканкаму актывістаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, якія хацелі павіншаваць гарадскія з Днём Волі, да БХД далучыўся новы сябра. 



c3ryprhxo_u.jpg

“Грамадзянін, які адазваўся на просьбу Міколы Баўсюка (абласны каардынатар БХД) сфатаграфаваць яго са сцяжком, быў абураны дзеяннямі людзей у цывільным і адразу ж заявіў пра далучэнне да "нашага незалежніцкага руху"”, — паведаміў гарадзенскі гарадскі каардынатар БХД Сяргей Верамеенка. 
“Дзякуючы ўладам, нас толькі што сталася больш. Са Святам усіх беларусаў!!! Жыве наша Бацькаўшчына!!!” — падкрэсліў ён.
Паводле прэс-службы БХД