Паліна Шарэнда-Панасюк адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні

«Паперы адразу паляцелі ў сметніцу, а халуі пасланыя куды падалей».

Паліна Шарэнда-Панасюк

Паліна Шарэнда-Панасюк

Муж Паліны Шарэнды-Панасюк Андрэй напісаў у сваім Facebook, што нарэшце атрымаў вестку ад сваёй жонкі з гомельскай калоніі, а таксама распавёў, як яна рэагуе на просьбы напісаць прашэнне аб памілаванні.
«Учора ад Паліны прыйшла першая вестка з гомельскай жаночай калоніі ПК-4. Стала вядома, што яна нават не паспела адбыць карантын, як да яе прынеслі ўсім вядомае "прашэнне аб памілаванні". Паперы адразу паляцелі ў сметніцу, а халуі пасланыя куды падалей.  
Пасля 10 содняў працэдура паўтарылася з тым жа вынікам. Агулам Паліна правяла ў карцары (штрафным ізалятары) 20 сутак, але працягвае стаяць на сваім. Нас усіх яна просіць быць упартымі і ўпэўненымі ў сабе, і не спыняцца на фінішнай прамой!» — піша Андрэй.