Палітвязень Ігар Лосік з-за кратаў даслаў жонцы Дар'і 17 букетаў кветак

Пра гэта Дар'я Лосік напісала ў сваіх сацсетках.

photo_2021_10_31_14_18_39_1.jpg

Палітвязень Ігар Лосік з-за кратаў даслаў жонцы Дар'і 17 букетаў кветак
«Усё пачалося ў 8:44 са званка ў дамафон. Я паглядзела на гадзіннік і падумала, што для ператрусу ўжо позна. Але… вось што мяне чакала на лесвічнай пляцоўцы», — піша Даша ў сваім Instagram і дзеліцца фота і відэа букетаў.
Арганізаваць сюрпрыз Ігару дапамаглі розныя людзі. «Як гэта выдатна! Дзякуй, муж, і ўсім вам, хто дапамог яму гэта зрабіць!» — напісала Дарʼя. Кветкі працягваюць прыносіць.