Выйшаў на волю яшчэ адзін палітвязень — Дзяніс Кірэшчанка

Дзяніс Кірэшчанка быў затрыманы 8 жніўня мінулага годуа ў межах справы аб падрыхтоўцы асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках у Навагрудку і Карэлічах (ч. 3 арт. 293 КК). Разам з Дзянісам па справе праходзіў палітвязень Уладзімір Гарох, паведамляе «Вясна».

54562620_401.jpg

29 снежня ў судзе Наваградскага раёна быў агучаны прысуд: Дзянісу Кірэшчанку прысудзілі 1,5 гады калоніі агульнага рэжыму, Уладзіміру Гароху — 7 гадоў узмоцненага.

Палітвязень адбываў пакаранне ў наваполацкай калоніі № 1. Сёння ён выйшаў на волю, бо адбыў пакаранне цалкам.