Выйшаў на волю палітвязень Антон Бяленскі
Выйшаў на волю палітвязень Антон Бяленскі. 30-гадовы індывідуальны прадпрымальнік з Мінска цалкам адбыў прызначанае пакаранне — 1,5 года «хіміі», піша «Еўрарадыё».
Бяленскі — валанцёр штаба Віктара Бабарыкі і ініцыятывы «Честные люди». Яго затрымалі на наступны дзень пасля выбараў, 10 жніўня 2020 года, на 17-м паверсе ў гасцініцы «Беларусь».
Хлопца абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў дзень выбараў. 5 сакавіка, пасля больш як паўгода ў СІЗА, Антона Бяленскага асудзілі. Пакаранне ён адбываў у папраўчай установе адкрытага тыпу №24 у Гродне, паведамляе «Вясна».