Палітвязень Мікіта Емяльянаў правядзе ў карцары 35 сутак запар
Палітвязня Мікіту Емяльянава зноў пакаралі «суткамі» ў карцары

Палітзняволены анархіст Мікіта Емяльянаў з 12 сакавіка знаходзіцца ў карцары. Спачатку Мікіту прызначылі пяць сутак карцару. Потым пакаралі яшчэ 10 суткамі, бо Емяльянаў адмовіўся прыбіраць прагулачны дворык. Вядома, што чацвёра сутак Мікіта галадаў на знак пратэсту са змяшчэннем у карцар, але спыніў галадоўку па стане здароўя.
Цяпер стала вядома, што Мікіту працягнулі тэрмін у карцары да 16 красавіка. За што на гэта раз — невядома. Агулам Мікіта правядзе ў карцары 35 дзён.

Нагадаем, 11 сакавіка Мікіту Емяльянава асудзілі на два гады пазбаўлення волі па ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса — злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы за парушэнне правілаў унутранага распарадку , а канчаткова прызначылі па сукупнасці прысудаў з улікам раней неадбытага пакарання — тры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.