Палітвязні Аляксандр Багданаў і Максім Крук пакінулі Беларусь

Дырэктар культурнага цэнтра «Корпус» Аляксандр Багданаў (ды-джэй і прадзюсар Papa Bo) і сцэнограф Максім Крук змаглі з’ехаць з Беларусі.

Аляксандр Багданаў і Максім Крук

Аляксандр Багданаў і Максім Крук

Пра эвакуацыю палітвязняў паведаміў Андрэй Стрыжак.
У снежні 2021 года Аляксандра Багданава і Максіма Крука прысудзілі па 3 гады “хіміі” за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах 2020 года.
Іх прызналі вінаватымі ў парушэнні арт. 342 КК Беларусі (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Багданава і Крука затрымалі 2 верасня 2021 года. Пасля арышту на праўладных Telegram-каналах з’явіліся відэа Багданава і Крука, у якіх яны гавораць, што ў жніўні летась былі на маршах. Багданаў заявіў, што ён рухаўся ў пратэставай калоне з дыджэйскай устаноўкай, а Максім Крук — нёс гукаўзмацняльную калонку.
Аляксандр Багданаў у мінулым годзе выходзіў на маршы пратэсту з дыджэйскай устаноўкай, ставіў музыку для пратэстоўцаў і называў акцыю «#музыкаоружие”. Ён таксама прамоўтар беларускіх музычных гуртоў, у тым ліку папулярных «Кассиопея», «Серебряная свадьба», «Петля Пристрастия», «Аддис Абеба», «Port Mone», «Shuma». Акрамя таго, ён заснаваў менскі культурны цэнтр «Корпус» і быў яго арт-дырэктарам.
Максім Крук — сцэнограф, супрацоўнічаў з культурніцкім цэнтрам "Корпус".
У студзені ў «Корпус» уварваўся АМАП, сілавікі зладзілі ператрус у офісе арганізацыі «Makeout». Аднак «Корпус» працягнуў працу. Вечарам 2 верасня «Корпус» закрылі.