Палітвязня Сцяпана Латыпава на два гады перавядуць з калоніі ў турму
У судзе Івацэвіцкага раёна 15 верасня адбыўся суд па замене Сцяпану Латыпаву пакарання на больш жорсткае, паведамляе «В*сна».

На
пасяджэнні, акрамя суддзі, пракуроркі і супрацоўніка папраўчай калоніі,
прысутнічаў і прадстаўнік Івацэвіцкага райвыканкама ў якасці назіральніка. Пры
гэтым суд заслухоўваў ягонае меркаванне па кожным пытанні. Сцяпан адразу
хадайнічаў, каб на працэсе ў якасці сведак выступілі начальнік прамысловай зоны
і намеснік начальніка калоніі Свірыд, але суд адмовіў.
Вядома, што адміністрацыя калоніі патрабавала, каб Сцяпана
перавялі ў турму на тры гады, але суддзя Аляксандр Кірыловіч пастанавіў
перавесці яго на турэмны рэжым тэрмінам на два гады. Хутка палітвязня этапуюць
у турму.

Нядаўна стала вядома, што Латыпаў у ліпені ў знак
пратэсту супраць дзеянняў адміністрацыі папраўчай калоніі № 22 глытаў лязо і
рэзаў вену на руцэ. За гэта ён
атрымаў 17 сутак у штрафным ізалятары.