Палітзняволеная Наталля Раентава выйшла на волю пасля 8 месяцаў калоніі
Гэта тая дзяўчына, якая пры затрыманні ўкусіла амапаўца.
Сёння выйшла на волю валітзняволеная Наталля Раентава, паведамляе «Вясна».
Наталля была асуджаная на 8 месяцаў калоніі за тое, што пасля Жаночага маршу салідарнасці ўкусіла супрацоўніка АМАПа Андрэя Хоміча за сцягно. Тады свае маральныя пакуты пацярпелы супрацоўнік АМАПа расцаніў у дзве тысячы рублёў, бо, па яго словах, гэта відэа трапіла ў сацсеткі «Карнікаў» і ад гэтага пацярпелі яго блізкія.