Палітзняволеную валанцёрку Кіру Баярэнка адпусцілі на волю з «Валадаркі» да суда
Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», Кіры змянілі меру стрымання з заключэння пад вартай. Да суда яе адпусцілі пад паручальніцтва родных. Пад вартай валанцёрка правяла паўгода.
Нагадаем, валанцёрку з Мінска Кіру Баярэнка затрымалі 10 лютага гэтага года і змясцілі пад варту. Ёй выставілі абвінавачанне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса — «Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Паўгода яе трымалі ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Мінску.
prisoners_spring96