Палітзняволеную Вольгу Маёраву змясцілі ў карцар
Палітзняволеную Вольгу Маёраву перавялі ў карцар. Пра гэта стала вядома ў аўторак, 15 чэрвеня, калі адміністрацыя гродзенскай турмы адмовілася прымаць для яе перадачу.
![volga_maerova_15_06.jpg volga_maerova_15_06.jpg](/img/v1/images/volga_maerova_15_06.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Грамадскую актывістку затрымалі ў пачатку студзеня па так званай «справе Мікалая Аўтуховіча», нагадвае Еўрарадыё. Міліцыя прыехала да яе дадому ў вёску Нача Крупскага раёна, правяла ператрус, забрала тэхніку.
Праваабаронцам дагэтуль невядома, у чым канкрэтна падазраюць ці абвінавачваюць Маёраву. У сярэдзіне лютага КДБ уключыў яе, а таксама яшчэ 16 чалавек у спіс арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.
У мінулым снежні на БТ выйшаў рэпартаж пра «групу Аўтуховіча». У ім гаварылася ,што «група» можа быць датычная да падпалу дома міліцыянта ў Ваўкавыску і выбуху аўтамабіля супрацоўніка міліцыі ў Гродне.