Палітзняволеную журналістку Ксенію Луцкіну хочуць пасадзіць на восем гадоў
Як стала вядома БАЖ, у працэсе над журналісткай адбыліся спрэчкі бакоў. Заўтра Ксенія павінна выступіць з апошнім словам.
Ксенію Луцкіну абвінавачваюць у «змове ці іншых
дзеяннях, здзейсненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Журналістку
затрымалі ў снежні 2020-га па «справе Прэс-клуба». Яе абвінавацілі ў «нявыплаце падаткаў» (пасля закрыцця гэтай справы распачалі новую).
Раней яна працавала на беларускім тэлебачанні, але сышла
адтуль на хвалі пратэстаў, далучылася да дзейнасці Каардынацыйнай рады. Супрацоўніцтва
з ёй і стала падставай для завядзення крымінальнай справы. У зняволенні ў
Ксеніі Луцкінай абвастрыліся праблемы са здароўем — пачала расці пухліна ў
галаўным мозгу.
У журналісткі на волі застаўся непаўналетні сын.