Палітзняволены блогер Уладзімір Няронскі ажаніўся ў калоніі

Палітзняволены аўтар YouTube-канала «Слуцк для жыцця» Уладзімір Няронскі ўзяўся шлюбам з ягонай грамадзянскай жонкай Марынай. У іх ёсць маленькае дзіця, паведамляе «Вясна».

Марына вельмі падтрымлівала мужа пасля затрымання, наведвала ўсе судовыя пасяджэнні Уладзіміра ў Лагойскім судзе.

Вясельная цырымонія прайшла ў сценах калоніі №15 у Магілёве, дзе палітвязень цяпер адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады. Пасля выхаду з калоніі Уладзімір плануе вянчацца з Марынай у храме.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: