Плюс 18. У Беларусі ўжо 847 палітвязняў

У Беларусі ўжо 847 палітвязняў. 11 лістапада праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ 18 чалавек.

847.jpg

Гэта — Юрый Вяршук, Андрэй Гарбуноў, Алег Грудзінаў, Аляксандр Грыневіч, Мікалай Дземчанка, Сяргей Ільюшанка, Алег Корзун, Аляксандр Мілашэўскі, Валерый Панкратовіч, Віктар Пыцько, Сяргей Рындзевіч, Вадзім Собалеў, Ігар Ухалюк, Аляксандр Шматаў, Антон Шлемен, Аляксей Федаркевіч, Сяргей Юпатаў, Іван Чаравака. Іх справы названыя палітычна матываванымі.

13 чалавек былі пазбаўлены волі за «абразу прэзідэнта», міліцыянераў, суддзяў і «здзек з дзяржаўных сімвалаў», а таксама за выкарыстанне «іншых дапушчальных формаў выказвання меркаванняў», адзначае «Еўрарадыё». А Дземчанка, Мілашэўскі, Корзун, Рындзевіч і Чаравака трапілі ў СІЗА за каментары ў сацсетках у сувязі з перастрэлкай, падчас якой загінулі Андрэй Зельцэр і супрацоўнік КДБ.