Палітзняволены фігурант «справы карагодаў» Аляксандр Жук выйшаў на волю
26-гадовы Аляксандр Жук цалкам адбыў тэрмін на «хіміі» і сёння выйшаў на волю, паведамляюць праваабаронцы.
![photo_2022_07_23_08_32_40.jpg photo_2022_07_23_08_32_40.jpg](/img/v1/images/photo_2022_07_23_08_32_40.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Хлопца затрымалі 24 сакавіка 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях у Брэсце, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам.
30 жніўня 2021 суд
прызначыў Аляксандру пакаранне паводле ч.
1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — паўтара года «хіміі». Тэрмін палітвязень
адбываў у ПУАТ № 39 у Крупках.
Нагадаем, 13 верасня 2020 года ў Брэсце група пратэстоўцаў
выйшла на праезную частку на скрыжаванні праспекта Машэрава, бульвара
Касманаўтаў і бульвара Шаўчэнкі і вадзіла карагоды. Дэманстрантаў разагналі
вадамётамі. Паводле абвінавачання, яны парушылі не толькі грамадскі парадак,
але і працу транспарту, нанеслі шкоду тралейбуснаму і аўтобуснаму паркам, а
таксама нібыта па іх віне зачыніліся арганізацыі гандлю і харчавання.