Памёр Эдмінас Багдонас — былы амбасадар Літвы ў Беларусі
На 58-м годзе жыцця памёр экс-амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас. У нашай краіне ён працаваў у 2007-2001 гадах.
![189291493_4443544569043848_7678294820381771715_n.jpg 189291493_4443544569043848_7678294820381771715_n.jpg](/img/v1/images/189291493_4443544569043848_7678294820381771715_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сёння пайшоў з жыцця былы амбасадар Літвы ў Рэспубліцы Беларусь Эдмінас Багдонас.
Вось што напісаў з гэтай нагоды Андрэй Саннікаў:
— Ён шмат рабіў для Літвы, сваёй Радзімы. Ён шмат рабіў для Беларусі, дзе ён прадстаўляў Літву. Ён шмат рабіў для палітвязняў, нягледзячы на вокрыкі і нават пагрозы рэжыму ў яго адрас. Ён быў адным з самых моцных дыпламатаў, якія калі-небудзь працавалі ў Беларусі. Ён быў нашым сябрам. Ён быў узорам чалавечнасці на высокай чыноўніцкай пасадзе. Сёння яго не стала. Шчырыя спачуванні яго сям'і, сябрам і калегам.
«Новы Час» да спачуванняў родным і блізкім Эдмінаса Багдонаса.
Адзначым, што ў Беларусі ён працаваў з 2007 па 2011 гады. Адметна, што ў Мінск спадар Багдонас прыехаў, валодаючы васьмю замежнымі мовамі — чэшскай, польскай, славацкай, сербахарвацкай, украінскай, рускай, англійскай і італьянскай. Але ў хуткім часе вывучыў і беларускую.