Парламент Грузіі прыняў рэзалюцыю ў падтрымку Украіны. Але апазіцыя галасаваць адмовілася
Апазіцыя раскрытыкавала праект рэзалюцыі і назвала яе тэкст «недастаткова выразным», таму што ў ім не згадвалася Расія. Рэзалюцыю падтрымалі 74 грузінскіх дэпутатаў і ніхто не галасаваў супраць.

Фотав newsgeorgia.ge
Парламент Грузіі прыняў рэзалюцыю ў падтрымку Украіны, праект якой прапанавала кіруючая партыя «Грузінская мара», паведамляе www.newsgeorgia.ge.
74 са 107 дэпутатаў, якія прайшлі рэгістрацыю для галасавання, прагаласавалі «за» і ніхто не выступіў супраць. Пры гэтым пераважная большасць прысутных у зале прадстаўнікоў апазіцыі не прагаласавала.
«Апазіцыя падчас абмеркавання раскрытыкавала праект і назвала яго тэкст «недастаткова выразным» праз тое, што ў ім не паказвалася роля Расійскай Федэрацыі. Нягледзячы на заклікі апазіцыі ўнесці ў тэкст рэзалюцыі словы «Расійская Федэрацыя», кіруючая партыя ад гэтага катэгарычна адмовілася», — гаворыцца ў паведамленні.

У тэксце рэзалюцыі сказана, што Грузія асуджае любыя намеры, якія могуць быць накіраваныя супраць тэрытарыяльнай цэласнасці суверэннай дзяржавы.
«Грузія выказвае глыбокую занепакоенасьць магчымай ваеннай эскалацыяй ва Украіне і асуджае любыя намеры, якія могуць быць накіраваны супраць суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці суверэннай дзяржавы, што стварае новую пагрозу не толькі Украіне, але і рэгіянальнаму міру і бяспецы. Грузія заяўляе, што сяброўства ў Паўночнаатлантычным альянсе з'яўляецца суверэнным правам дзяржавы і што любыя спробы абмежаваць гэта права ваенна-палітычнымі сродкамі катэгарычна непрымальныя. Лічыць, што прадухіленне вайны ў Украіне павінна быць галоўнай клопатам міжнароднай супольнасці», — гаворыцца ў тэксце рэзалюцыі.
Таксама ў тэксце рэзалюцыі пазначана, што парламент Грузіі выказвае салідарнасць з дружалюбным украінскім народам.
