Павал Севярынец даслаў з турмы кранальны малюнак свайму сыну
Фота падзялілася ў фэйсбуку жонка палітвязня Вольга Севярынец.

Павел Севярынец намаляваў у турме і даслаў свайму сыну Францішку прыгожы малюнак у колерах украінскага сцягу. Жонка палітвязня Вольга Севярынец падзялілася фота малюнка і шчаслівага сына ў фэйсбуку.
«Францішак атрымаў ад Пашы вось такі малюнак. Цяпер ён наш любімы. Беларусь і Ўкраіна разам - жоўта-блакітнае рапсавае поле пад Глыбокім. Працягваем маліцца», — піша Вольга.
Падтрымаць Паўла Севярынца лістом можна па адрасе: ПК №17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8.