Петыцыю за бел-чырвона-белы сцяг падпісалі больш за 60 тысяч чалавек
Па стане на вечар 31 студзеня петыцыю супраць прызнання бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім падпісала ўжо звыш 62 000 чалавек.
![5bdbe823f5ce914a997f116d54aeabbb.jpg 5bdbe823f5ce914a997f116d54aeabbb.jpg](/img/v1/images/5bdbe823f5ce914a997f116d54aeabbb.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нагадаем, як паведаміла Генпракуратура, «каля сотні беларусаў» звярнуліся ў ведамства з заклікам забараніць бел-чырвона-белую сімволіку. На гэтай падставе рыхтуюцца дакументы для абвяшчэння сцяга і іншай сімволікі ў бел-чырвоных колерах экстрэмісцкімі.
У адказ Каардынацыйная рада стварыла петыцыю супрацьлеглага зместу. І яна менш, чым за суткі, сабрала ў 100 разоў больш подпісаў, чым жадаючыя забараніць БЧБ-сцяг.
Варта зазначыць, што па беларускім заканадаўстве 50 000 подпісаў грамадзян дастаткова, каб унесці нейкае пытанне на разгляд у парламент. Для рэгістрацыі палітычнай партыі трэба 1000 чалавек. 450 тысяч подпісаў — для правядзення рэспубліканскага рэферэндума.