«Ідзі адсюль, брыда паганая!» Мінчане знялі на відэа, як у Грушаўцы зразаюць стужкі. І вось што пачулі

У тэлеграм-канале блогера Антона Матолькі ёсць расповяд, як у прыватным сектары пара пажылых людзей зразалі з плоту бел-чырвона-белыя стужкі. Да іх падыйшлі мясцовыя жыхары і знялі відэа працэсу. Праўда, ім прыйшлося пачуць на свой адрас шмат брудных слоў. 

stanciya_metro_grushevka.jpg

«У Мінску дзейнічае група пажылых зразальшчыкаў БЧБ-стужак, — распавядае блогер. — Яны кідаюцца на людзей і нецэнзурна выяўляюцца. Будзьце асцярожныя.

Вось гэтыя «неабыякавыя грамадзяне», сёння здымалі стужачкі з прыватнага падворка ў Грушаўцы. Жанчына здымала, а мужчына стаяў «на шухеры». Наколькі адэкватныя грамадзяне, можаце судзіць па відэа».