Плюс 1363 пацыенты за суткі. Мінздароўя апублікавала свежыя лічбы па каранавірусе
За апошнія суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1 тыс. 363 пацыента з COVID-19, выпісаныя 1 тыс. 382 пацыента, дзесяць чалавек памерлі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 374
тыс. 714 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 365 тыс. 255
пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд памерлі 2 тыс. 691 пацыент з выяўленай
каранавіруснай інфекцыяй, дзесяць — за апошнія суткі.
Нагадаем, у Беларусі працягваецца вакцынацыя ад COVID-19. Праўда, зрабіць гэта можна толькі ў паліклініках: цэнтр вакцынацыі ў «Экспабеле» спыніў сваю працу. Рашэнне органаў аховы здароўя абумоўлена тым, што працэдура па вакцынацыі «патрабуе спецыяльных умоў, якія могуць быць забяспечаны толькі ў медыцынскіх установах».