У Беларусі з’явіўся свой штам COVID-19

Як паведамляе «Радыё Рацыя», пра гэта піша дзяржаўны рэсурс sb.by са спасылкай на загадчыка лабараторыяй біябяспекі патагенных мікраарганізмаў Анатоля Красько.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

 Ёсць злёгку відазменены варыянт мясцовага паходжання, які адаптуецца да нашай папуляцыі, — расказаў суразмоўца выданню.
Паводле слоў Анатоля Красько, беларускі варыянт кавіда менш агрэсіўны ў параўнанні з індыйскім, аднак вучоныя не выключаюць, што ў папуляцыі таксама можа ўзнікнуць эфектыўны вірус, які ўхіляецца ад імуннага адказу.
Цяпер у Беларусі цыркулюе брытанскі варыянт кавіда і тыя штамы, што былі завезены раней. Індыйскі штам медыкі пакуль не выявілі.