Улады: плата за выезд з Беларусі – гэта змаганне з каронавірусам
Мясцовы збор за перасячэнне мяжы на выезд з Беларусі «накіраваны на барацьбу з каронавіруснай інфекцыяй», паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт.

Мясцовы збор за перасячэнне мяжы на выезд з Беларусі «накіраваны на барацьбу з каронавіруснай інфекцыяй», паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт.
Па 29 рублёў за машыну давядзецца плаціць за выезд у Польшчу, Літву і Украіну з Гомельскай і Гродзенскай абласцей з 1 чэрвеня.
Пры гэтым памежнікі папярэдзілі, што не ва ўсіх пунктах пропуску ёсць умовы, каб прыняць грошы. Таму лепш заплаціць загадзя і не памыліцца з абласным бюджэтам. Чэкі можна паказваць як у папяровым, так і ў электронным выглядзе.
Збор не трэба будзе плаціць ветэранам баявых дзеянняў, вязням фашысцкіх канцлагераў, членам афіцыйных дэлегацый, а таксама для паездак:
- да блізкіх сваякоў,- на лячэнне,- у службовую выправу,- на пахаванне блізкіх сваякоў,- на могілкі да блізкіх сваякоў.
За перасячэнне мяжы ў пунктах спрошчанага пропуску плату браць не будуць.
«Радыё Свабода»