Польская чыгунка звязала Гродна з Кракавам
Ад 4 верасня з Гродна да Кракава штодня пачынае курсіраваць цягнік польскага фармавання. Ён будзе выпраўляцца а 15.32 паводле беларускага часу і паедзе праз Кузьніцу, Беласток і Варшаву. Прыбыццё ў Кракаў — а 23.04.
![f7908f6c_8585_4e24_8910_ee2a36d9387e_w987_r1_s.jpg f7908f6c_8585_4e24_8910_ee2a36d9387e_w987_r1_s.jpg](/img/v1/userfiles/images/f7908f6c_8585_4e24_8910_ee2a36d9387e_w987_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як паведамляе сайт Беларускай чыгункі, квіток да Варшавы каштуе 34 рублі, да Кракава — крыху больш за 46 рублёў. У адваротны шлях з Кракава цягнік будзе адпраўляцца а 4.46, у Гродна прыбудзе а 14.22.
Прадстаўнікі Беларускай чыгункі патлумачылі неабходнасць новага маршруту падвышаным попытам на паездкі пасажыраў у суседнюю Польшчу.
Паводле svaboda.org