Памёр польскі вайсковец, якога параніў мігрант на мяжы з Беларуссю (абноўлена)
Вайсковец, які атрымаў нажавое раненне паблізу беларускай мяжы, знаходзіцца ў стане клінічнай смерці, паведамляў сёння ўдзень rmf24.pl. Але нядаўна польскіе медыя распавялі, што ён усё ж акі памёр.
Раней гараварылася пра тое, што салдата перавезлі ў Варшаву.
Гаворка ідзе пра афіцэра ў форме, які ў канцы траўня падчас дзяжурства на мяжы пад Белавежай быў паранены замежнікамі, што спрабавалі прарвацца ў Польшчу, нажом, прымацаваным да галіны дрэва.
Жаўнер знаходзіўся ў варшаўскім шпіталі на вуліцы Шасерава. Яго апекавала сям'я. У Варшаву яго перавезлі з Хайнуўкі, дзе ён дагэтуль лячыўся.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, лекары і сваякі вайскоўца вырашалі, ці працягваць працэдуры жыццезабеспячэння параненаму вайскоўцу.
28 траўня каля памежнага паста ў Дубічэ-Цэркаўне адбыўся напад на польскіх афіцэраў у форме .
Каля 50 замежнікаў прынялі ўдзел у штурме і прыціснуліся да памежнага плота. Яны кідалі камяні і галіны дрэў. Яны таксама выкарыстоўвалі вострыя інструменты, прымацаваныя да галін.
Адзін з іх ударыў такім нажом салдата ў грудзі, калі той спрабаваў перакрыць пралом у сталёвай загародзе.
Агулам пра напады мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна трапіць у Еўрапейскі саюз з беларускай тэрыторыі, на польскіх вайскоўцаў і памежнікаў паведамлялася 28 і 31 траўня, а таксама 3 чэрвеня, нагадвае «Свабода».
Як паведамлялі польскія СМІ, у польскага памежніка, параненага на мяжы з Беларуссю 3 чэрвеня, дактары дыягнаставалі пералом асновы чэрапа, таксама ў мужчыны пашкоджаная вачніца, ёсць рызыка, што «вока ня ўдасца ўратаваць». Стан памежніка медыкі ацэньваюць як цяжкі.
29 траўня прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск пабываў ля мяжы з Беларусьсю ў Дубічэ-Царкоўне (Падляскае ваяводзтва) і заявіў пра планы аднавіць 200-мятровую буферную зону каля мяжы з Беларуссю.
1 чэрвеня віцэ-прэмʼер Польшчы — міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў, што буферную зону на мяжы з Беларуссю адновяць 4 чэрвеня. Аднак 3 чэрвеня кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семоняк паведаміў, што вяртанне буфернай зоны будзе перанесена на пазнейшы тэрмін.
На оне гібелі салдата можна чакаць чакаць больш жорсткіх захадаў Варшавы адносна міграцыйнага крызісу і
рэжыму Лукашэнкі, які гэты крызіс арганізаваў. Хутчэй за ўсё, буферная зона на
мяжы будзе адноўленая так ці інакш, магчымыя і іншыя рашэнні. Зразумела, што
гаворка пра адккрыццё памежнага перахода ў Баброўніках, аб якім казаў Туск,
гаворка весціся ўжо не будзе.