Польшча. У знак салідарнасці з беларускімі палякамі на Прэзідэнцкім палацы з'явілася адмысловая ілюмінацыя
На ілюмінацыі выяўленыя партрэты старшыні Саюза палякаў Беларусі Анжалікі Борыс і журналіста Андрэя Пачобута.

Фота: Канцылярыя прэзідэнта Рэспублікі Польшча
У знак салідарнасці з беларускімі палякамі на фасадзе Прэзідэнцкага палаца ў Варшаве з'явілася адмысловая ілюмінацыя ў бела-чырвоным колеры. На ёй выяўленыя партрэты старшыні Саюза палякаў Беларусі Анжалікі Борыс і журналіста Андрэя Пачобута.
Борыс была пакараная 15 суткамі арышту за нібыта арганізацыю культурнага мерапрыемства без дазволу.
У чацвер, 25 сакавіка, у Пачобута прайшоў вобшук у рамках крымінальнай справы, датычнай да распальвання расавай альбо нацыянальнай варожасці. Цяпер журналіст знаходзіцца ў міліцыі.
www.polskieradio.pl