Польшча вынесе пытанне рэпрэсій супраць палякаў у Беларусі на міжнародны ўзровень

Міліцыя затрымала журналіста Анджэя Пачобута, а Генпракуратура Беларусі паведаміла, што супраць Анжалікі Борыс ды «іншых асоб» заведзена крымінальная справа.

 Яраслаў Селін. Фота Wojciech Kusiński/Polskie Radio

 Яраслаў Селін. Фота Wojciech Kusiński/Polskie Radio

Намеснік міністра культуры Польшчы Яраслаў Селін заявіў у TVP Info, што Польшча пратэстуе супраць рэпрэсій, якія ўлады Беларусі праводзяць супраць палякаў, якія пражываюць у гэтай краіне. Палітык дадаў, што польскія ўлады будуць асвятляць справу на міжнароднай арэне:

— Уначы быў у МЗС быў выкліканы часова выконваючы абавязкі амбасадара Беларусі ў Варшаве. З ім была праведзена жорсткая размова. Самае важнае цяпер — вынясенне гэтага пытання на міжнародны ўзровень. Мы яшчэ са жніўня прапануем ажыццявіць «План для Беларусі». Прэм'ер Маравецкі падыме гэтае пытанне на Еўрапейскай Радзе. «План для Беларусі» — гэта адзін з ключавых момантаў у вырашэнні крызісу.

Учора кіраўніца Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс была асуджана гродзенскім судом на 15 сутак зняволення ў сувязі з арганізацыяй свята рамеснікаў «Казюкі». Раней пад варту трапілі двое польскіх актывістаў у Брэсце праз арганізацыю ў мясцовай грамадскай школе Польшчы святкавання Дня «выклятых жаўнераў».

Сёння раніцай міліцыя затрымала польскага актывіста і журналіста Анджэя Пачобута. Сілавікі таксама ўвайшлі ў штаб Саюза палякаў у Гродне. Генпракуратура Беларусі паведаміла, што супраць Анжалікі Борыс ды «іншых асоб» заведзена крымінальная справа.

«Польскае Радыё»