Польшча ўпусціла 80 беларусаў, якім акажа дапамогу
За мінулыя суткі 80 беларусаў заехалі ў Польшчу і атрымліваюць там дапамогу, інфармуе Памежная служба Польшчы.
«80 грамадзян Беларусі, якія з'яўляюцца апазіцыянерамі або рэпрэсаванымі, заехалі ў Польшчу і атрымаюць дапамогу на тэрыторыі Рэспублікі Польшча», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.
За мінулыя суткі 36 чалавек спрабавалі незаконна перасячы польска-беларускую мяжу. У гэтым месяцы было 180 такіх спроб.