У Польшчы пасля чарговай спробы мігрантаў перайсці мяжу пацярпела памежніца
Пра здарэнне паведамілі польскія СМІ.
Польская памежніца пацярпела пасля спробаў мігрантаў штурмаваць беларуска-польскую мяжу.
Як паведамляе Памежкамітэт Польшчы, сёння яны затрымалі 33 мігранты, якія з тэрыторыі Беларусі закідвалі камянямі і іншымі прадметамі польскіх памежнікаў.
Адна памежніца атрымала траўму галавы і цяпер знаходзіцца ў бальніцы.