Працаўнікоў НВА «Цэнтр» прымусілі фарбаваць лістоту — «можа, Лукашэнка прыедзе?»


Рабочы-кантрактнік мінскага НВА «Цэнтр» фарбаваў на выходных лістоту, баючыся, што яго звольняць.


Ўсю сутнасць беларускай працоўнай кантрактнай сістэмы можна ўбачыць у адным відэа, паведамляе «Блог Менска».
Рабочы аднаго з мінскіх прадпрыемстваў фарбуе лісце на дрэвах зялёнай фарбай, баючыся, што яго звольніць начальнік.
Навошта начальнік аддаў такі загад?
«Можа, Лукашэнка прыедзе да нас на прадпрыемства», - адказвае рабочы.
Відэа было знята 2016/09/17 года каля мінскага НВА «Цэнтр».
Паводле gazetaby.com