Праўда і любоў мацней за хлусню і гвалт. Акцыя салідарнасці з Барысевіч і Сарокіным (фота)

Акцыя салідарнасці з Кацярынай Барысевіч, Арцёмам Сарокіным, а таксама ўсімі рэпрэсаванымі журналістамі і праваабаронцамі прайшла сёння ў Мінску. Дзяўчаты, якія звычайна шпацыруюць па Мінску ў чырвоным, выйшлі на вуліцу Кастрычніцкую ў чорнай вопратцы і з белымі кветкамі ў руках.

devushki_v_chernom_20210302_z_phsl_tutby__2031.jpg

На іх тварах — медыцынская маска з чорным крыжам — як сімвал таго, што адбываецца сёння са свабодай слова ў нашай краіне.
— Вы можаце спрабаваць адабраць наш голас, прымусіць нас маўчаць гвалтам, але вы не адбераце нашу індывідуальнасць, нашы душы, нашу салідарнасць і пачуццё ўнутранай свабоды, нашу ўпэўненасць у праваце, вы не зменіце факты, закрываючы праўдзе рот. Праўда і любоў заўсёды будуць мацней за хлусню і гвалт, — прыводзіць іх словы tut.by.