Праваабаронца Уладзімір Лабковіч і скрадзеныя моманты жыцця
Палітвязень-праваабаронца Уладзімір Лабковіч не змог адсвяткаваць разам з сям'ёй восьмы дзень народзінаў сваіх сыноў-блізнятаў.
![photo_2022_07_14_18_51_00.jpg photo_2022_07_14_18_51_00.jpg](/img/v1/images/photo_2022_07_14_18_51_00.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Праваабаронцу Уладзіміра Лабковіча дома чакаюць жонка Ніна, дачка Адэля і два сыны — Адам і Ян.
Уладзімір намагаецца выхоўваць дзетак праз лісты: цікавіцца іх справамі, дае парады, піша для малых казкі, разважанні і словы падтрымкі. Але восемь гадоў бывае толькі адзін раз у жыцці — і гэты раз святкаванне дня народзінаў сыноў-блізнятаў было незваротна страчана праз рэпрэсіўную сістэму.
Гэта толькі адзін са скрадзеных у зняволеныхі момантаў жыцця.
![labkovich_siamia.jpeg labkovich_siamia.jpeg](/img/v1/images/labkovich_siamia.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Падтрымайце Уладзіміра Лабковіча, дасылайце яму лісты на адрас:
- СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч