За ўдзел у пратэстах асудзілі беларускую керамістку і яе мужа
Беларускую керамістку, заснавальніцу брэнда PIUceramics, Анастасію Малашук і яе мужа Аляксея Кедыша асудзілі за ўдзел у пратэстах
![malaszuk.jpg malaszuk.jpg](/img/v1/images/malaszuk.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
За ўдзел у пратэстах асудзілі да «хатняй хіміі» керамістку і яе мужа. Іх прызналі палітвязнамі. У СІЗА сям’ю трымалі амаль чатыры месяцы, паведамляюць праваабаронцы
Сёння, 15 ліпеня, у Ленінскім судзе Мінска адбыўся працэс над керамісткай і заснавальніцай брэнда PIUceramics і яе мужам Аляксеям Кедышам. Іх абвінавацілі паводле народнага артыкула 342 Крымінальнага кодэкса — удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
![Фота з фэйсбуку PIUceramics Фота з фэйсбуку PIUceramics](/img/v1/images/183303832_316603826647831_1675258533388451399_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з фэйсбуку PIUceramics
Анастасію і Аляксея асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі» кожнага. Іх з канца сакавіка да суда ўтрымліваліся ў СІЗА-1.
Анастасія і Аляксей — пасля чатырох месяцаў знаходжання пад вартай — былі вызваленыя. Ажнак жа “хатняя хімія” — гэта далёка не свабода