Праваабаронца «Вясны» Марфа Рабкова застанецца пад вартай. Яна сядзіць ужо тры месяцы

Скарга аб змене меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту ў дачыненні да Марфы Рабковай, каардынатаркі Валанцёрскай службы «Вясны», засталася без задавальнення. Такое рашэнне вынесла 14 снежня суддзя суда Партызанскага раёна горада Мінска Кацярына Чайко. Судовае пасяджэнне праводзілася ў закрытым рэжыме.

rabkova_marfa_1.jpg

У рамках кампаніі па зборы паручальніцтваў ад грамадзян за вызваленне з-пад варты Марфы Рабковой было сабрана каля 200 паручальніцтваў. Аднак 12 лістапада судом было вынесена пастанова аб прадаўжэнні тэрміну ўтрымання пад вартай Марфы. Скарга на гэтую пастанову і разглядалася сёння, 14 снежня. Рашэнне суда было чаканым, адзначыў муж Марфы, Вадзім Жаромскі:

— На жаль, суды Рэспублікі Беларусь не з'яўляюцца такімі ўжо свабоднымі ў прыняцці сваіх рашэнняў, а кіруюцца спушчанымі аднекуль зверху меркаваннямі аб тым, хто павінен сядзець, а хто — не.

Марфа Рабкова была затрыманая 17 верасня 2020 года. Яна з'яўляецца абвінавачанай паводле часткі 3 артыкула 293 КК РБ (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках) і знаходзіцца ў СІЗА№1 горада Мінска. Мера стрымання Марфы ў выглядзе заключэння пад варту была санкцыянаваная намеснікам пракурора горада Мінска.

Падтрымаць Марфу Рабкову можна лістамі салідарнасці на адрас СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030, піша «Вясна».